Скандалы
Кірыл Іваноў

У Мінску затрымалі актывіста руху «За Свабоду»

Аляксандр Осіпаў насіў на вуліцы плакаты з пытаннямі «Народнага рэферэндума». Разам з ім затрымалі прэс-сакратара руху.

1 кастрычніка ў 16.20 каля Батанічнага сада быў затрыманы актывіст руху «За Свабоду» Аляксандр Осіпаў. Ён насіў па вуліцы плакаты з пытаннямі «Народнага рэферэндума», паведамляе salidarnasc.org.

Разам з Осіпавым затрымалі прэс-сакратара руху «За Свабоду» Вольгу Быкоўскую.

Затрыманых адвезлі для разбіральніцтва ў Першамайскі РУУС.

Нагадаем, што пытанні з «Народнага рэферэндума» ўключыла ў сваю перадвыбарчую праграму кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч.