У Мінску спрабавалі выселіць царкву «Новае жыццё»
У Мінску 26 красавіка судовыя выканаўцы ў чарговы раз спрабавалі выселіць царкву хрысціян поўнага Евангелля «Новае жыццё».
Пра гэта Krynica.info распавёў юрыст супольнасці Сяргей Луканін.
— Былі судовыя выканаўцы, але зараз сышлі ўжо. Дзякуй Богу! Міліцыя таксама прыязджала, але сабраліся нашы браты – каля 100 чалавек – і міліцыя не палезла. З’ехалі. Выканаўцы таксама з’ехалі, але сказалі, што справа будзе працягвацца, бо яны павінны выканаць рашэнне суду ад 2009 года – ніяк не могуць выканаць. Па гэтым рашэнні мы павінны пакінуць наш будынак, але мы нікуды не збіраемся сыходзіць. Выканаўцы прапанавалі нам вырашаць гэтае пытанне з уладамі. Мы імкнемся гэта рабіць, але ж улады нешта не ідуць пакуль на кантакт, — адзначыў ён.
Фота з Фэйсбуку Кацярыны Ткачэнка
Прычыны, чаму ўлады зноў спрабавалі выселіць царкву менавіта зараз, Сяргей Луканін не ведае.
— Перыядычна недзе раз на год яны нас турбуюць такімі пытаннямі, але ж гады паўтара не было іх чуваць. Чаму – не ведаем, — паведаміў юрыст.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное