У Мінску прэзентуюць творы Тамаша Грыба і Уладзіміра Самойлы – ідэолагаў беларускай нацыянальнай ідэі
У панядзелак, 18 верасня, у Мінску прэзентуюць першыя два выпускі выдавецкай серыі «Спадчына: агледзіны»: грунтоўныя аднатамовікі выбраных твораў Тамаша Грыба і Уладзіміра Самойлы.
Тэксты, раскіданыя ў старых перыёдыках БНР і Заходняй Беларусі і ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай, вяртаюць з небыцця імёны двух ідэолагаў беларускай нацыянальнай ідэі. Палемічная публіцыстыка і філасофскія трактаты, сацыялагічныя даследаванні і эпісталярый выбітных беларускіх мысляроў зацікавіць кожнага, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнага руху і беларускай думкі.
ЗБС «Бацькаўшчына» і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашаюць!
Месца: музей «Краіна міні» (Палац прафсаюзаў)
Час: 18 верасня а 18.30.
Выступоўцы:
Анатоль Сідарэвіч, гісторык;
Ганна Запартыка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва;
Ганна Севярынец, даследчык літаратуры 1920-х гадоў;
Ціхан Чарнякевіч, крытык, літаратуразнаўца;
Наталля Гардзіенка, навуковец-архівіст, укладальніца гэтых выданняў.
Уваход вольны!
Читайте еще
Избранное