Общество

У Мінску пад сценамі КДБ прайшла акцыя «Ланцуг памяці». Фота і відэа

Каля трох дзясяткаў чалавек гадзіну трымалі знічкі і партрэты ахвяраў сталінізму.

Фота svaboda.org

29 кастрычніка пад сценамі будынка КДБ у Мінску прайшла акцыя ў памяць пра расстраляную эліту Беларусі, паведамляе Радыё Свабода. Удзел у акцыі прынялі каля трох дзясяткаў чалавек. Яны гадзіну трымалі знічкі і партрэты ахвяраў сталінізму.

Напярэдадні сабрацца на гэтым месцы папанаваў Мікола Статкевіч.

«Не трэба сцягоў і лозунгаў. Бо забітыя хадзілі пад рознымі сцягамі, надхняліся рознымі лозунгамі. Вазьміце толькі свечкі ці лампады. Мы прыйдзем, каб успомніць пра нашых забітых каля месца іх забойства, каб нашчадкі катаў ведалі, што нічога не будзе забыта. Каб трагедыя 1937-га года больш ніколі не магла паўтарыцца на нашай зямлі», — напісаў палітык у Фэйсбуку.

Нагадаем, што сёння ад 23-й вечара ва ўрочышчы Курапаты пройдуць начныя чытанні з удзелам гісторыкаў, паэтаў і музыкаў.

Фота svaboda.org

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)