У Менску разьвіталіся з Арынай Вячоркай (фота)

Адпяваньне і грамадзянская паніхіда прайшлі у Петрапаўлаўскай царкве.

Арына Вячорка памерла 9 сакавіка ў Вільні; апошнія дні жыцьця правяла ў коме пасьля інсульту, які здарыўся ў віленскім аэрапорце 5 сакавіка.

Вінцук Вячорка з дачкамі Ружанай, Радаславай і сынам Францішкам

Арына Вячорка — беларускі пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка, ініцыятарка адраджэньня рыцарскага руху і старадаўняй музыкі Беларусі. Яна была сузаснавальніцай першага беларускага нефармальнага згуртаваньня новага часу «Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня» (1980–1985). Удзельніца руху за адраджэньне беларускае школы з 1983 году. Сузаснавальніца моладзевага адраджэнскага згуртаваньня «Талака» (1986–1988).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)