У Менску адчыніўся хостэл, створаны студэнткай трэцяга курсу (фота)

Хостэл Traveler адчыніўся ў Менску. Двухпавярховы будынак з чырвонай цэглы ўпрыгожылі балёнікамі і абвясьцілі сустрэчу гасьцей. Гэта чацьверты хостэл ў Менску. Новы танны, але якасны прытулак для вандроўнікаў адчыняла ініцыятарка яго стварэньня студэнтка Ксенія Курусь.

Знаходзіцца хостэл далёка ад цэнтру — у Чыжоўцы па вуліцы Галадзеда, дом 9а

Дзяўчына даўна жадала адкрыць хостэл эўрапейскага тыпу на радзіме, таму пайшла на конкурс старпатаў, і атрымала $ 50 тысяч для сваёй ідэі.

Дом, у якім месьціцца хостэл, арэндуюць у навукоўца, які мае 6 патэнтаў. «Тут раней жыла яго сям'я. А сам ён архітэктар-вынаходнік і спраектаваў гэты дом. Напэўна таму будынак такі цікавы», — распавядае Ксенія.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)