Политика

У Маладзечна на выбарчых паштоўках размясцілі рэкламу (фота)

Дзіўнае спалучэнне рэкламы прыватнага прадпрыемства і выбарчай агітацыі можна назіраць на паштоўках у Маладзечна. Распаўсюдам такой друкаванай прадукцыі займаюцца прадстаўнікі мясцовага аддзела ідэалогіі.

Як адзначае сайт праваабарончага цэнтру «Вясна», з аднаго боку ўлёткі выглядаюць як афіцыйныя выбарчыя плакаты, з іншага – рэклама прыватнага прадпрыемства “Райаграсэрвіс”. Выходныя дадзеныя адсутнічаюць.

Гэта дзіўнае спалучэнне і спосаб распаўсюду выклікае законныя пытанні: на чые сродкі ажыццяўляецца рэклама? Калі паштоўкі былі вырабленыя за кошт рэкламуемага ААТ “Райаграсэрвіс”, тады чаму пра іх распаўсюд клапоцяцца ідэаолагі? А калі гэта афіцыйныя выбарчыя матэрыялы, выпушчаныя за дзяржаўныя сродкі, то якім чынам туды патрапіла рэклама?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)