Лица
Аксана Рудовіч, «Наша Ніва»

У лідара «Старога Ольсы» нарадзіліся двайняты

Дзяўчынак назвалі ў гонар прабабуляў – Паліна і Ксеня. Акурат у Дзень закаханых, 14 лютага, музыка Зміцер Сасноўскі стаў бацькам дзвюх дзяўчынак.

Малых назвалі ў гонар прабабуляў — Паліна і Ксенія.

— Дзяўчынкі здаровыя, для двайнятаў беспрэцэдэнтна вялікія і добра важаць, — падзяліўся радасцю з «Нашай Нівай» наваспечаны бацька.

Сам ён дачок яшчэ не бачыў, пакуль у радзільню не пускаюць. «Я толькі завожу, што патрэбна. Убачу, напэўна, толькі ў панядзелак», — кажа лідар «Старога Ольсы».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)