Общество

У Курапатах ушанавалі забітых

Ва ўрочышчы Курапаты прайшла традыцыйная акцыя ўшанавання забытых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У жалобным мерапрыемстве прынялі ўдзел палітыкі, грамадскія і культурныя дзеячы.

— Гэта акцыя ўшанавання памяці ахвяр 1939-га году. Жыхары Заходняй Беларусі таксама сталі ахвярамі сталінізму і знайшлі свой вечны спакой у Курапатах, — адзначыў палітык Вячаслаў Сіўчык, паведамляе Радыё Свабода.

Прысутныя памаліліся за душы бязвінна памерлых.

— Галоўнае – прыйсці і памаліцца за ахвяраў, якія бязвінна, ні за што былі забітыя камуністычнай уладай, нагадаць, да чаго можа прывесці абыякавасць людзей, каб людзі памяталі, — адзначаюць ўдзельнікі.

Паводле Вячаслава Сіўчыка, на 1 верасня — 70-годдзе з дня падпісання пакта Молатава-Рыбентропа, запланаваны яшчэ шэраг мерапрыемстваў па ўшанаванні ахвяраў таталітарызму.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)