У Курапатах прайшло крыжовае шэсьце і малебен
З удзелам каля трох дзясяткаў чалавек, паведамляе Радыё Свабода.
Удзельнікі крыжовага шэсьця спусьціліся з цэнтральнага пагорка ў Курапатах, так званай Галгофы, да ўваходу на тэрыторыю народнага мэмарыялу, а затым зноў падняліся на Галгофу.
Малітву прачытаў сьвятар некананічнай Беларускай аўтакефальнай царквы Леанід Акаловіч. Удзельнікі набажэнства сьпявалі песьні, у тым ліку гімн «Магутны Божа».
У крыжовым шэсьці ўдзельнічалі палітыкі Павел Севярынец, Алесь Чахольскі, актывісты Ганна Шапуцька, Ніна Багінская, Валерый Рабцаў і іншыя.
За падзеямі назіралі два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.
Праваслаўны сьвятар: «Людзі не ўяўляюць, наколькі страшны сталінізм»
Читайте еще
Избранное