Общество
Анастасія Зелянкова

У Курапатах, Дражні і Трасцянцы ўшанавалі памяць ахвяр таталітарызму

Акцыя ўшанавання ахвяр таталітарызму адбылася у Курапатах, Дражні і Трасцянцы 31 жніўня. Удзельнікі памінальнай выправы наведалі месцы пахавання ахвяр рэжыму, дзе запалілі свечкі і ўсклалі кветкі.

У акцыі прынялі ўдзел палітыкі, вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы. Сярод іх Антон Астаповіч, Мікалай Статкевіч, Ігар Кузняцоў, Алесь Мазур, Зінаіда Тарасевіч.

— Мэта сённяшняга мерапрыемства – ушанаваць ахвяры нацысцкага і сталінскага рэжымаў, — расказаў “Салідарнасці” палітык Вячаслаў Сіўчык. Заўтра, 1 верасня, спаўняецца 70 гадоў з пачатку другой сусветнай вайны. Напярэдадні гэтай трагічнай даты і была зроблена гэтая выправа.

Мерапрыемствы з гэтай нагоды працягнуцца. 1 верасня а 16-й гадзіне на вайсковых могілках па вул. Казлова адбудзецца шаўнаванне тых, хто загінуў падчас другой сусветнай вайны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)