Политика

У гонар Касцюшкі ў Мінску далi прыём амерыканцы і палякі, а наведалі беларускі і літоўскі міністры

На сёмым паверсе гатэля DoubleTree by Hilton прайшоў незвычайны дыпламатычны прыём.

Як адзначае Наша Нiва, незвычайны — таму што найчасцей прыёмы дае адна краіна, а запрашэнні на сённяшнюю імпрэзу мінскі бамонд атрымаў ад імені адразу двух дыпламатаў: пасла Польшчы Артура Міхальскага і часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур.

Больш за тое, на прыёме прысутнічалі адразу два міністры замежных спраў: беларускі Уладзімір Макей і літоўскі Лінас Лінкявічус.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур, пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, міністры замежных спраў Літвы і Беларусі Лінас Лінкявічус і Уладзімір Макей

Аб'яднаў чатыры краіны ўраджэнец Беларусі, патрыёт Рэчы Паспалітай і герой вайны за незалежнасць ЗША Тадэвуш Банавентура Касцюшка.

Помпео: «Памятник Костюшко смотрел на нас, кадетов военной академии Вест-Пойнт на берегу Гудзона»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(24)