У Глыбокім усталявалі помнік прэм`еру БНР Вацлаву Ластоўскаму (фота)

Да дня беларускага пісьменства ў горадзе ствараюць алею знакамітых землякоў.

У скверы на плошчы 17 верасня ў Глыбокім пачалі ўсталёўваць бюсты знакамітым землякам. На дадзены момант там з'явіліся бюсты фундатару глыбоцкіх храмаў Іосіфу Корсаку, прэм’еру БНР Вацлаву Ластоўскаму, заснавальніку беларускага тэатра Ігнату Буйніцкаму, мастаку Язэпу Драздовічу.

Пазней усталююць бюсты адраджэнцу іўрыта Іліязэру Бен-Ягудзе, паэту Алесю Дубровічу, авіяканструктару Паўлу Сухому і генералу Пятру Казлову.

Афіцыйнае адкрыццё алеі адбудзецца на Дзень беларускага пісьменства ў нядзелю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)