Общество

Сяржук Сыс, Новы час

У чым палягае брэсцкі пратэстны феномен?

Паўтара года працягваецца супрацьстаянне жыхароў Брэстчыны з мясцовымі ўладамі і кіраўніцтвам завода акумулятарных батарэй кампаніі «АйПауэр», пабудаваным у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст».

Фота svaboda.org

Грамадзяне бароняць сваё права на чыстае навакольнае асяроддзе і не вераць абяцанкам у бяспечную вытворчасць свінцовых акумулятараў.

Каталізатарам пратэстных акцый паслужыла пракурорскае папярэджанне, вынесенае 22 лютага 2018 года відэаблогерам Сяргею Пятрухіну і Аляксандру Кабанаву, якія заклікалі берасцейцаў выйсці на гарадскую плошчу і выказаць пратэст супраць шкоднай вытворчасці, размешчанай у непасрэднай блізкасці ад абласнога цэнтра.

Перад гэтым неабыякавыя жыхары Брэста па сваёй ініцыятыве сабралі больш за 37 тысяч подпісаў пад зваротам з прапановай правесці шырокае грамадскае абмеркаванне будаўніцтва завода АКБ.

Подпісы былі накіраваныя ў Адміністрацыю прэзідэнта, аднак фактычна да гэтага звароту паставіліся фармальна: створаная камісія не знайшла аніякіх парушэнняў пры будаўніцтве завода. Неўзабаве Пятрухіна з Кабанавым затрымалі і пакаралі за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве вялікімі штрафамі.

Ад таго часу кожную нядзелю на цэнтральнай плошчы Брэста збіраюцца сотні людзей, каб абмеркаваць сітуацыю наконт дзейнасці завода і выказаць пратэст супраць ягонага пуску.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(11)