У чужой кватэры раптоўна памёр начальнік ідэалягічнага аддзелу

У Рэчыцы міліцыя дасьледуе прычыну раптоўнай сьмерці начальніка ідэалягічнага аддзелу мясцовага райвыканкаму Юрыя Туміловіча. Яго знайшлі раніцаю мёртвым у сваім доме, але ў іншай кватэры. Пра сьмерць ідэёляга паведаміў сам гаспадар кватэры.

Паводле некаторых зьвестак, у спадара Туміловіча апошнім часам ускладніліся стасункі са сваім непасрэдным начальствам.

Напярэдадні рэспубліканскіх “Дажынак” у Рэчыцы на падставе заявы ідэёляга пра абразу за краты пасадзілі асобных актывістаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)