Руслан Гарбачоў, фота аўтара
У цэнтры Воршы атрымалі задавальненне ад гармона шчасця (фотарэпартаж)

На фестывалі альтэрнатыўнага мастацтва і моладзевых праектаў «ENDORPHIN», што прайшоў пад адкрытым небам Воршы, праспявалі пра лысіну на БТ, зладзілі перформансы пра каханне да злодзеяў, а міліцыянеры ад зайздрасці выказалі жаданне зрабіць сабе боды-арт.

Ідэю фестываля «ENDORPHIN» (эндарфін – гармон шчасця) месяц таму прыдумалі за гарбатай чатыры жыхары Воршы – Руслан Канавалаў, Алена Калодкіна, Сяргей і Святлана Ластоўскія. Яны звярнуліся да мясцовых улад з просьбай выдзеліць пад гэту мэту базу гарадского цэнтра культуры. Памяшкання арганізатарам не далі, але дазвол на правядзенне фестывалю быў атрыманы.

У цэнтры Воршы атрымалі задавальненне ад гармона шчасця

Вечарам 10 ліпеня моладзь з Воршы і бліжэйшых гарадоў сабралася пад адкрытым небам на прыватнай тэрыторыі ў цэнтры горада.

Фэст пачаўся з выступу маладога барда з Рэчыцы Арцёма Зэбера, які пад гучныя воплескі праспяваў пра тое, што «на БТ чья-то лысина блестит, ОНТ мне усами шевелит, даже Лад мне культуру заменил».

У цэнтры Воршы атрымалі задавальненне ад гармона шчасця

Маладога выканаўцу затым падтрымалі рок-гурты M.E.S.T. (Ворша), «Гольфстрым» (Наваполацк) і бард Зміцер Бартосік.

Тым часам у закінутым доме была зладжана выстава сучаснага мастацтва і фатаграфіі. Побач выпісаныя з Мінску цырульнікі рабілі модныя прычоскі ўсім жадаючым.

У цэнтры Воршы атрымалі задавальненне ад гармона шчасця

У цэнтры Воршы атрымалі задавальненне ад гармона шчасця

А на мадэлях дэманстравалі боды-арт.

У цэнтры Воршы атрымалі задавальненне ад гармона шчасця

Супрацоўнікаў міліцыі, якія прыйшлі на фестываль, так уразіла распісванне мадэляў, што яны выказалі жаданне пафарбаваць сваі целы ў прафесійны сіні колер. Мастакі паабяцалі дамаляваць бонусам на іх целах пагоны і берцы.

У цэнтры Воршы атрымалі задавальненне ад гармона шчасця

Мінскі тэатр перформансу «Без шуму и пыли» паказаў гледачам некалькі гісторый пра закаханасць, якой скарысталіся злодзеі.

У цэнтры Воршы атрымалі задавальненне ад гармона шчасця

У цэнтры Воршы атрымалі задавальненне ад гармона шчасця

У цэнтры Воршы атрымалі задавальненне ад гармона шчасця

Андэграўндны фестываль скончыўся без эксцэсаў.

У цэнтры Воршы атрымалі задавальненне ад гармона шчасця

У цэнтры Воршы атрымалі задавальненне ад гармона шчасця

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)