Общество
Кірыл Іваноў

У цэнтры Мінска з’явіліся партрэты вядомых беларусак

Актывісты «Альтэрнатывы» павіншавалі беларусак з 8 сакавіка.

Фота Алег Корбан, facebook

8 сакавіка ў Мінску актывісты зарэгістраванага ў Латвіі грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» сумесна з камандай «Ды-джэі Адраджэння» павіншавалі беларусак з Днём жанчын.

У цэнтры горада яны расклеілі плакаты з партрэтамі вядомы жанчын, што паходзяць з Беларусі.

Фота Алег Корбан, facebook

«З дапамогай вось такіх плакатаў мы звяртаем Вашу ўвагу на 8 выбітных беларусак, якімі можна ганарыцца і варта браць прыклад!» — напісаў на сваёй старонцы ў facebook лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан.

На плакаце змешчаныя партрэты асветніцы Еўфрасінні Полацкай, удзельніцы паўстання 1830 года Эміліі Плятэр, вучонай Соф'і Кавалеўскай, паэткі Ларысы Геніюш, плыўчыхы Аляксандры Герасімені, біятланісткі Дар'я Домрачава, галівудскай зоркі Скарлет Ёхансан. якая нядаўна расказала журналістам пра свае беларускія карані і першай нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры ад Беларусі Святланы Алексіевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)