У цэнтры Мінска сутыкнуліся дзве маршруткі

На скрыжаванні Незалежнасці і Чырвоназорнай ля плошчы Якуба Коласа каля 9:40 сутыкнуліся дзве маршруткі з людзьмі — адна машына на хуткасці ўрэзалася ў іншую.

Як сказаў кіроўца, у якога «ўехалі», ён рухаўся па правай крайняй паласе на невялікай хуткасці, бо рыхтаваўся спыніцца на чырвоны. У гэты момант адбылося сутыкненне, ад удару машыну адкінула метраў на 25.

У дзвюх машынах былі людзі. Каб аказаць дапамогу пацярпелым, прыехалі чатыры брыгады «хуткіх». Некаторым спатрэбілася шпіталізацыя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)