У Брэсце было мора вады і бел-чырвона-белых сцягоў
27 ліпеня каля 17.30 на Брэст насунулася чорная хмара і заліла цэнтр горада як ніколі. Блізу скрыжавання праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў утварылася сапраўднае возера.
У той жа час у горадзе з’явілася вельмі шмат бел-чырвона-белых сцягоў. Яны віселі на слупах побач з дзяржаўнымі чырвона-зялёнымі. Акцыю вывешвання бел-чырвона-белых сцягоў правялі мясцовыя прыхільнікі нацыянальнай ідэі, якія не захацелі назвацца.
Недзе а 19 вечара міліцыя паздымала “забароненую сімволіку”.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное