Общество
Пётра ВАСІЛЕЎСКІ, Bulletin Online

У Брэсце адкрылі помнік партызану БНР

У Берасьцi на Трышынскiх могiлках усталяваны помнiк Адаму Трыпусу, аднаму з кiраўнiкоў "партызанкi" Беларускай Народнай Рэспублiкi.

На адкрыцьцi было няшмат народу. Iншыя актывiсты грамадзкiх арганiзацыяў далучацца пазьней практычнай працай.

Прынамсi, так мяркуе Ўладзь Вялiчкiн, кiраўнiк Берасьцейскай фiлii зачыненай уладамi праваабарончай структуры "Вясна-96":

— Прыбраць трэба тэрыторыю, аздобiць крыху помнiк i вакол яго, кветкi пасадзiць.

— Адам Трыпуза, альбо Трыпус, не берасьцеец, — кажа краязнавец Iгар Бараноўскi. — Гэты партызанскi камандзiр дзейнiчаў на тэрыторыi цяперашняй Гарадзенскай вобласьцi. Сам ён родам зь Бераставiцы. Выдае на тое, што ён падзялiў лёс тых мiгрантаў-уцекачоў, на каго нацкавалi ЧК-НКВД-ОГПУ — Троцкага, Бандэры, Францiшка Аляхновiча i тысяч другiх.

Спадар Бараноўскi распавядае, як дзесь у годзе 1995 на пiку працы мясцовай культурнiцкай суполкi "Стары горад" (зачыненай уладамi) прачытаў у архiве пра Адама Трыпуса, знойдзенага аднойчы надвячоркам у 1965 годзе з праламанай галавой. А лiтаранальна мiстычным чынам назаўтра лёс зьвёў з дачкой Трыпуса Iрынай, нядаўна памёрлай. Тая празь нейкi час усталяваньня даверу паказала дакумэнты бацькi. На некаторых захавалася "Пагоня" часоў БНР.

На днях яшчэ адзiн помнiк мае паўстаць у Драгiчыне. Так сябры Берасьцейскай арганiзацыi Партыi БНФ ушануюць памяць Кастуся Мысьлiўца, ветэрана дэмакратычнага руху, якi памёр летась.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)