У беларускіх салдат папулярная татуіроўка з партрэтам Лукашэнкі (фота)

Наколка з выявай Аляксандра Лукашэнкі вельмі папулярная сярод беларускіх салдат. Як правіла, партрэт прэзідэнта памерам з далонь вайскоўцы просяць набіваць на грудзях.

Пра гэта распавялі татуіроўшчыкі, якія прадстаўлялі нашу краіну на фестывалі аматараў наколак у Санкт-Пецярбургу.

Як піша газета “Известия”, фестываль праходзіў тры дні з песнямі, танцамі і неверагоднай колькасцю алкаголю.

Удзельнікі-экспанаты з радасцю дэманстравалі нацельны жывапіс. Гараджане і турысты ў жаху кідаліся — і ад “качкоў”, пакрытых свастыкамі, і ад ціхонь з партрэтамі футбаліста Луіша Фігу або прэзідэнта Лукашэнкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)