У Беларусі ўшаноўваюць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

У суботу 29 верасня ў Мінску і ў шэрагу раёнаў Беларусі адбудзецца традыцыйнае ўшанаванне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. А 15-й гадзіне людзі збяруцца ва ўрочышчы Лошыца і ў парку Чалюскінцаў, дзе ў сталінскія часы адбываліся расстрэлы.

А 17-й гадзіне ўдзельнікі Дня Памяці наведаюць Курапаты. Людзі ўскладуць кветкі да магілаў рэпрэсаваных, запаляць свечкі.

Нядаўна грамадскі камітэт ушанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій накіраваў старшыні КДБ ліст, у якім просіць дазволіць ім увечары 29 кастрычніка ўскласці кветкі да муроў мінскай турмы НКВД (зараз турма КДБ).

У ёй у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 выдатных дзеячоў беларускай інтэлігенцыі. Адтуль пачыналася дарога ў Курапаты для дзесяткаў тысяч чалавек, нагадвае сайт nn.by.

“Адказ яны мусяць даслаць на працягу месяца. Думаю, што адказ будзе зразумела які — адмоўны. Яны не лічаць, што ў нас былі рэпрэсіі”, сказаў у інтэрв’ю “Еўрарадыё” Ігар Кузняцоў, гісторык, даследчык сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)