Политика
Руслан РАВЯКА, Алясандар ТРЫПУЦЬКА, intex-press.by

У Баранавічах прайшла акцыя ў падтрымку палітзняволеных (фота, видэа)

Каля дзесяці чалавек выйшлі 24 кастрычніка ў Баранавічах на акцыю салідарнасці з палітзняволенымі.

Маладыя людзі сабраліся а 19-й гадзіне на прыступках кінатэатра “Кастрычнік”. У руках яны трымалі партрэты палітычных зняволенных у Беларусі. Пратэстуючыя некалькі разоў гучна выгукнулі: “Свабоду”, а таксама папляскалі ў далоні.

У руках яны трымалі партрэты палітычных зняволенных у Беларусі.

Акцыя працягвалася каля 10 хвілін, пасля маладыя людзі хуценька разышліся. Супрацоўнікаў міліцыі на акцыі не было. Гараджане, якія праходзілі каля кінатэатра ці стаялі побач, ніяк не рэагавалі на пратэстуючых.