У Бальніцу хуткай дапамогі да збітых дэманстрантаў прыехала Марыя Васілевіч
У Бальніцу хуткай дапамогі да збітых дэманстрантаў прыехала група дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, у тым ліку і Марыя Васілевіч. Пра гэта паведамляе параненая журналістка Нашай Нівы Наталля Лубнеўская, якая па-ранейшаму знаходзіцца на лячэнні.
Фота youtube.com/ONT TV Channel
Дэпутаты пыталіся, якая дапамога патрэбна. Выступіць з афіцыйным зваротам наконт фальсіфікацый і збіцця зняволеных яны адмовіліся.
Казалі, што хочуць разабрацца, ці праўду пішуць незалежныя СМІ і каго трэба прыцягнуць да адказнасці.
Читайте еще
Избранное