Общество
Вячаслаў Кулік, ”Радыё Свабода”

У аўташколах Беларусі — канфлікты й страйкі

На гэтым тыдні ў Слоніме адмовіліся працаваць інструктары аўташкол. Настаўнікі аўтааматараў патрабуюць справядлівай аплаты працы. Тлумачаць, што на сёньня іх сярэднемесячны заробак не перавышае 200 тысяч рублёў. У выніку нярэдка інструктары звальняюцца з працы.

Жыхарка Слоніму Алена Анікей ужо трэці месяц наведвае мясцовую аўташколу ДТСААФ. Кажа, што за навучаньне заплаціла 589 тысяч рублёў. Акрамя таго, 100 тысяч патраціла на бэнзін. Бо кожны курсант сам мусіць запраўляць вучэбны аўтамабіль.

“Па-першае, тут перабор у групах. У нас група — 30 чалавек. Дзьве групы па 30 чалавек. Калі палічыць: 60 чалавек плацяць па 600 тысяч рублёў. Але ў інструктараў заробак нізкі. Толькі па 191 тысячы рублёў ім налічана”.

Чаму ж, маючы штомесяц 12 мільёнаў рублёў, аўташкола ўтрымлівае інструктараў, як гаворыцца, на паўгалодным пайку? Разважае старшыня Слонімскага ДТСААФ Сяргей Бачароў:

"Вось пастанова Саўміну №34 ад 01.2006 году, дзе вызначаныя кошт навучаньня аўтааматара — 585 тысяч рублёў. Аддалі падаткі, заплацілі за электрычнасьць, за паслугі сувязі, за ваду. І усё! У нас нічога не застаецца для сваіх людзей”.

Дырэктар Бачароў імкнецца пераканаць: яго аўташкола — лепшая ў рэгіёне. Напрыклад, больш як 80 працэнтаў выпускнікоў здаюць іспыты ў ДАІ з першай спробы. Таму спадар Бачароў не задаволены аплатай працы сваіх падначаленых.

“Хіба можна жыць з такім заробкам? У краму зайсьці — сама меней 50 тысяч рублёў трэба заплаціць, а ў сумцы — ледзь-ледзь ды крышачку. А трэба ж людзей вучыць, сьпіс жадаючых да навучаньня павялічваецца. “Мінімалка” быццам бы зь 1-га чэрвеня павялічваецца. Вось як нам быць!?”.

Аўташколы працуюць са стратамі

Спраўджваю сытуацыю ў рэгіёне.

“Усюды — і ў Менску такая ж сытуацыя, — інфармуе фінансіст Гарадзенскага ДТСААФ Галіна Зуёнак. — Ва ўсей Беларусі вызначылі адзіны кошт. Зрабілі для людзей, каб яны менш плацілі. А чаму мусіць арганізацыя, што навучае аўтааматараў, працаваць са стратамі? Пра гэта ніхто не думае”.

У сераду ў Менску прайшло паседжаньне прэзыдыюму Цэнтральнай Рады ДТСААФ. У рэгіёнах чакалі вынікі абмеркаваньня “гарачай” тэмы. Але вось, што я пачуў у адказ на спробу высьветліць пытаньне ў канцылярыі ўстановы:

“Прэзыдыюм закончыўся. Усе выяжджаюць на прэзэнтацыю фільма “ВаенТВ”. Усё! Я — еду”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Секретарь Союза комитетов солдатских матерей России о мобилизации: «Начинают писать: «Ой, помогите!» Спрашивается: зачем ты его туда отправила?»

Конвейер репрессий. Задержан известный футболист Василий Хомутовский. Экс-глава президентского пула Дмитрий Семченко не вышел на свободу после 15 суток. Приговор Мацкевичу оставили в силе. В Волковыске — массовые обыски

«От ядерного взрыва, поверьте, это не спасет. Не тратьте напрасно деньги»

Конвейер репрессий. Александру Герасименя будут судить заочно. Обыск в офисе «Белагро» в Минске. Владельца бара задержали за то, что там обслуживали «радикально настроенных граждан»

Стрижак: «Объявление мобилизации в Беларуси будет равно закрытию границ. Это очень сильно усложнит выезд»

«Ты што, супраць прэзыдэнта пісаў?» Журналіст Грузьдзіловіч – пра зьдзекі ў калёніі, жоўтыя біркі і ШЫЗА