Политика
Зміцер Панкавeц, «Наша Ніва»

У Ашхабадзе можа адбыцца сустрэча Лукашэнкі і Эрдагана

Аляксандр Лукашэнка другі дзень знаходзіцца ў Ашхабадзе. У чацвер ён меў сустрэчу з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, а сёння наведаў мемарыяльны комплекс «Народная памяць».

Аднак пікантнасць гэтаму візіту дадае той факт, што сёння ў Туркменістан таксама прыедзе прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Цалкам магчыма, што ў Ашхабадзе адбудзецца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Турцыі. Бо Лукашэнка будзе знаходзіцца ў Ашхабадзе да 12 снежня.

Сустрэча можа адбыцца на фоне антытурэцкай кампаніі, што праходзіць у расійскіх СМІ і на вышэйшым дзяржаўным узроўні, пасля таго, як Турцыя збіла расійскі знішчальнік Су-24 на мяжы з Сірыяй.

Расія ўвяла супраць Турцыі санкцыі. Ад 1 студзеня 2016 года ў Расіі забаронена прымаць на працу грамадзян Турцыі, таксама ўведзена эмбарга на продаж садавіны і гародніны. А пасольства Турцыі ў Маскве закідалі камянямі і фарбамі.

У такіх умовах сустрэча Лукашэнкі і Эрдагана сапраўды павінны ўспрымацца як вельмі нечаканы жэст.