Общество
Зміцер Лукашук, «Еврорадио»

У 2010 годзе Беларусь падпіша Балонскую кавенцыю

У 2010 годзе Беларусь падпіша Балонскую кавенцыю. Пра гэта заявіў намеснік начальніка Ўпраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Эдуард Шаўцоў.

Эдуард Шаўцоў: “Мы лічым, што асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай сістэмы адукацыі не супярэчаць асноўным прынцыпам Балонскай дэкларацыі. Як і міжнародным стандартам у сферы адукацыі ўвогуле.

Летась на пасяджэнні рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ, рэктары вырашылі, што яны гатовы да дзейнасці з улікам Балонскіх ініцыятваыў. Гэта значыць, што Беларусь можа далучыцца да Балонскана працэса. Магчымы тэрмін далучэння — гэты год, 2010-ы”.

Самым галоўным у далучэнні Беларусі да Балонскай канвенцыі чыноўнік лічыць тое, што дыпломы нашых ВНУ будуць прызнавацца ва ўсім свеце. Гэта вельмі важна для выпускнікоў. Але чамусці, па яго словах, у першую чаргу для замежнікаў, якія вучацца ў нашай краіне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)