Тышкевiч: «Проста беларускі маршрут абіралі адзінкі»

Чаму курды зь Беларусі йдуць менавіта ў Нямеччыну?

– Мне цікавыя разважаньні наконт курдаў, што імкнуцца ў Нямеччыну. Маўляў, навошта менавіта туды? Сацыял? Не працаваць? – пiша Iгар Тышкевiч. – Прычым пішуць такое людзі з досыць вялікім запасам ведаў.

Але ў прынамсі ў Вікіпэдыю (калі лянота чытаць іншыя крыніцы) залезьці мусіць няма часу.

Нямеччына – дзяржава з самай вялікай ў сьвеце (!) дыяспарай курдаў. Яшчэ раз – там іх найбольшая колькасьць за выключэньнем дзяржаваў дзе курды жылі спрадвеку (іх этнічныя землі) – часткай вялікага Курдыстану.

Дыяспара ў Нямеччыне складаецца пераважна з Іракскіх ды Сірыйскіх курдаў. І першыя глыбока інтэграваныя ў грамадзьва. Ёсьць палітыкі, навукоўцы, сьпевакі, акторы, спартоўцы й г.д.

Сумарна курдаў у Нямеччыне ад 1,2 да 1,5 млн (ацэнка 2017 году). Што гэта азначае для курдаў што едуць з Курдыстану?

  1. Мінімальныя праблемы (мова, культура і г.д.) на пачатковым этапе.
  2. Магчымасьць працаваць зь першых дзён (у этнічных бізнэсах).
  3. Сваякі (гэта важна, зважаючы на традыцыю падтрымліваць сувязі шырэй за нашае звычайнае «патэлю стрыечным»).
  4. Магчымасьць легалізавацца пазьней, «па факту пражываньня» – так мінімізуецца рызык быць высланым зь мяжы. Ну і здавацца паліцыі адразу таксама сэнсу няма.
  5. Адпрацаваныя механізмы падтрымкі сувязі з радзімай (перасылка грошай, пасылак).
  6. Меншы (за іншыя краіны) рызык шырокай антыкурдскай палітычнай кампаніі з масавымі высылкамі парушальнікаў міграцыйнага рэжыму. Таму што 1,2 млн легалізаваных курдаў у дзяржаве = 0,7 млн выбаршчыкаў.

Паток курдаў традыцыйна (апошнія) быў ськіраваны да Нямеччыны. І апошнія 20 ён досыць вялікі. Проста беларускі маршрут абіралі адзінкі.

А цяпер спрабуйце адказаць мне на пытаньне: пры «шырокім выбары» краінаў куды ехаць, ці будуць курды зважаць на ўзгаданыя вышэй 6 фактараў?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.1(24)