Тышкевіч: «Апошнія налёты на Кіеў дэманструюць, што козыр у выглядзе ракет у РФ таксама можа зьнікнуць»
Аналітык Ігар Тышкевіч – пра магчымасьці Расіі ў вайне супраць Украіны.
– Уначы быў ракетны абстрэл з выкарыстаньнем балістычных ракет, балалаек і калібраў. Над Кіевам, гледзячы па ўсім, СПА адпрацавала, – піша Тышкевіч. – І тут цікавыя назіраньні.
2022 – РФ была ўпэўнена што зьнішчыла украінскую сыстэму СПА. Самалёты перасталі залятаць на Кіеў ужо ў сакавіку. Страшна.
Зь лета 2022 расейскія самалёты перасталі перасякаць лінію фронту. Таксама страшна.
З восені расейская авіацыя адпрацоўвае наогул намагаючыся не залятаць бліжэй 10-15 км да лініі фронту баючыся СПА.
Заставаліся ракеты, якія, нягледзячы на працу СПА такі даляталі. Але таксама адсотак падаў: 30% ўдараў, 20% і пасьля засталося на ўзроўні 10-15%
Але былі х-22 і «Кінжал», якія рэальна маглі прабіваць украінскую сыстэму СПА. Апошнія налёты на Кіеў дэманструюць, што і гэты козыр таксама неўзабаве можа зьнікнуць.
І тады маем. Фронт – нічога. ВПС – нічога, ракеты – далёка не тое, на што разьлічваюць.
Зь іншага боку, лёгіка далейшых абстрэлаў можа пайсьці ў алгарытме Умані ды Дняпра – біць па жылых кварталах.
Ну і ўначы Херсон, жылыя мікрараёны абстралялі фосфармымі боепрыпасамі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное