Общество
Мікола Бугай, «Наша Ніва»

Тыраж «Советской Белоруссии» расце як на дражджах

З кожным днём расце наклад галоўнай лукашэнкаўскай газеты «Советская Белоруссія». Нумар ад 4 студзеня выйшаў у колькасці 352 тысячы экзэмпляраў. Гэта выклікала хіхіканні наконт уплыву крызісу на папулярнасць.

Рэч у тым, што праз увесь мінулы год тыраж прэзідэнцкай газеты скаладаў 400 тыс., а на блаславёным піку расійскіх энэргадатацый Мінску складаў усе 500.

Газета адказала на падкопы нядобразычліўцаў стаханаўскай працай.

У выніку ўжо на наступны дзень, 5 студзеня выходныя звесткі дакляруюць наклад 375 тысяч экзэмпляраў. А нумары ад 6 і 10 студзеня выйшлі ў колькасці 398 тысяч паасобнікаў.

У большасці іншых газет тыражы змяняюцца пераважна ў першым выпуску месяца — у залежнасці ад лічбы падпісчыкаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)