TUT.BY праверыў: замураваныя у мінскім падвале каты дагэтуль застаюцца там

На днях мы пісалі пра скандал з замураванымі жыўцом катамі ў падвале дома на вуліцы Сямёнава ў Мінску. Наш фотакарэспандэнт адправіўся на месца і ўпэўніўся на свае вочы: жывёлы ў падвале ўсё ж такі засталіся.

Двух катоў нарэшце атрымалася ўбачыць праз дзірачкі ў акенцы якраз тады, калі мясцовая жыхарка Антаніна Гаенка прынесла ім ежу. Па яе словах, у гэтым падвале дагэтуль, як у палоне, застаюцца 4 каты.

У другім жа падвале гэтага дому жыхары вырашылі не чакаць бяды і разабраліся з праблемай самі: проста выразалі дзюрку, і цяпер жывёлы вольна могуць уваходзіць і выходзіць з сутарэнняў.

У ЖЭСе журналісту TUT.BY паведамілі, што ўсе працэдуры ў падвалах праводзіліся па правілах, прадугледжаных распараджэннем санэпідэмслужбы, а дакладней: падвалы жылых дамоў павінны быць непранікальнымі для грызуноў і іншых жывёл.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)