Общество
Сяргей Гезгала, «Наша Ніва»

Tut.by дае Аператыўна-аналітычнаму цэнтру доступ да пошты карыстальнікаў

Па яго словах, любая арганізацыя, уключаючы інтэрнэт-правайдараў, абавязаная падаваць інфармацыю на канкрэтныя асоб, калі ёсць адпаведныя заканадаўству запыты праваахоўнікаў. Колькасць канкрэтных запытаў Зісер не назваў.

«Згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якое рэгламентуе дзейнасць праваахоўных органаў і суда па зборы і праверцы доказаў, любая арганізацыя, уключаючы нас, інтэрнэт-правайдараў і г.д., абавязаная, пры выкананні гэтымі органамі працэдуры патрабавання інфармацыі, падаваць яе па канкрэтных асобах (і ніяк інакш), — сказаў Юрый Зісер.

— Напэўна, вы ў навінах нядаўна чыталі статыстыку запытаў праваахоўных органаў розных краін, уключаючы Беларусь, што да змесціва перапіскі Skype, Google і інш. Дык вось нам такіх запытаў прыходзіць прыкладна столькі ж, колькі паказана ў гэтым артыкуле — і гэта на два з лішнім мільёны рэгістрацый.

Так што казаць пра татальнае сачэнне за грамадзянамі праз TUT.BY не даводзіцца. Трэба таксама разумець, што аналагічны закон дзейнічае ва ўсіх краінах свету, уключаючы ЗША і краіны ЕС, мы тут далёка не наперадзе планеты ўсёй».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)