Политика

«Тут дадзена адмашка на ўсё»

Як стала вядома «Маладому Фронту» Зьміцер Дашкевіч быў пераведзены ў ПКТ 10 жніўня срокам на 1 месяц. Дагэтуль лідэр МФ блізу двух месяцаў правёў у штрафным ізалятары, гэтак званым ШЫЗА. Палітвязень у першым лісце да нявесты Насты Палажанкі напісаў: «Мне дазволілі пісаць, што ў мяне ўсё добра! Пішу: у мяне ўсё добра!: )»

– Я ведаю Зьміцера, і дадатковых словаў, каб паняць тое, што ён хацеў умясціць тут, мне не трэба. Усе, хто калі-небудзь знаходзіўся ў зняволенні і прайшоў праз цэнзураванне сваіх паведамленняў, гэтаксама ведаюць як і што трэба пісаць такім чынам, каб твае лісты ўсё ж пабачылі блізкія. Зьміцер не губляе духу і ніякім чынам ня хоча непакоіць нас. Гэта прыклад мужнасці і непахіснасці духу. Але Зьміцер дае зразумець, што там усё далёка не так, – распавяла намесніца кіраўніка МФ прэс-службе аб’яднання.

Дзяўчына дзеліцца тым, што напрыклад, да пазбаўлення яго магчымасці нармальна харчавацца, забараніўшы перадачы і абмежаваўшы магчымасць нешта набываць у мясцовай краме, дазволіўшы траціць толькі 35 тыс.бел.рублей да канца ўсяго срока, Зьміцер пастаівўся так: “Нічога страшнага – яшчэ ніхто не памёр. : ) Чым менш ежы – тым больш цьвярозая галава і бадзёры дух. : )”

Зьміцер піша пра тое, што тут усім усяроўна на ягоныя скаргі ў Пракуратуру і Дэпартамент выкання пакаранняў. І раіць Насце Палажанцы не губляць на гэта час: “З гэтымі начальнікамі з ДВП ты не губляй час. Нічога сэнсоўнага яны табе не скажуць. Зважаючы на сітуацыю з адвакатамі – тут дадзена адмашка на ўсё. ”

Дашкевіч ведае пра тое, што некаторых людзей пачалі вызваляць. Сам жа Зьміцер паведаміў, што да яго ніхто не звяртаўся ні з якімі прашэннямі на памілаванне. Але дадаў што:” Я недарэмна ўзяў гэты крыж, каб так проста здавацца” – у лісце Марыне Лобавай.

Гэтаксама Зьміцер Дашкевіч перказвае усім самыя шчырыя вітанні і падзякі за падтрымку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)