Турма і скарачэнне пенсій. Чым скончылася гісторыя аднаго спецназу
Гісторыя польскага спецназу часоў сацыялізму міжволі прымушае задумацца наконт ненаканаванасці лёсу сілавіка.
«Матарызаваная падтрымка грамадзянскай міліцыі» (па-польску Zmotoryzowane Odwody Milicji Obywatelskiej), або, як яе называлі паводле абрэвіятуры, ZОМО, упершыню з’явілася на публіцы 20 студзеня 1957 года падчас забеспячэння выбараў у Сейм Польскай Народнай Рэспублікі (ПНР).
Фармальна, гэта сілавая структура МУС прызначалася для абясшкоджвання асабліва небяспечных злачынцаў, барацьбы са стыхійнымі бедствамі, забеспячэння бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.
Аднак у рэальнасці амаль заўжды выкарыстоўвалася для падаўлення пратэстных выступленняў. Па сутнасці, менавіта хваляванні рабочых 1956-га ў Познані і прымусілі польскіх камуністаў перагледзець стэрэатып, паводле якога вулічныя беспарадкі бываюць толькі ў капіталістычных краінах.
Сваё «баявое хрышчэнне» фарміраванне прайшло 7 сакавіка 1957 года непадалёк ад Жэшува, дзе брыгада ZOMO разагнала дэманстрацыю 400 сялян, што патрабавалі вяртання зямельнай уласнасці мясцовай парафіі. Гэта было лёгкае заданне.
А вось рассеяць дэманстрацыі сталічных студэнтаў супраць закрыцця аднаго з прагрэсіўных часопісаў у кастрычніку 1957-га было не так проста. Сутычкі ў Варшаве цягнуліся аж чатыры дні, у час якіх два чалавекі загінулі.
Цалкам артыкул чытайце тут
Читайте еще
Избранное