Трыша Хэлфер

Мадэль і актрыса Трыша Хэлфер нарадзілася ў сям’і канадскага фермера. У мадэльны бізнес яна трапіла яшчэ ў школе: агент заўважыў прыгажуню ў чарзе ў кінатэатр. Пасля ж заваявання ў 1992 годзе тытула "Ford Supermodel of the World Contest" Трыша Хэлфер надоўга прапісалася на вокладках модных часопісаў "Elle", "Vogue", "Cosmopolitan" і неаднарахова прадсталяла на подыуме Chanel, Giorgio Armani, Versace, Victoria's Secret.

Адначасова яна працавала ў якасці карэспандэнта для канадскага тэлебачання ў праграме пра моду Ooh La La. Тады ж прыгажуня адкрыла ў сябе і акцёрскі талент. На рахунку Трышы Хэлфер ужо каля 20 роляў у кіно.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)