Лица

Trubetskoy паказаў песню на верш Багдановіча (відэа)

Гурт Trubetskoy прэзентаваў сваю першую беларускамоўную песню. Адбылося гэта падчас імправізаванага акустычнага выступу на курсах "Мова нанова".

Песня напісаная на верш Максіма Багдановіча "Я, бальны, бесскрыдлаты паэт", якое датуецца 1909 годам. Яго на рэпетыцыю прынес гітарыст Руслан Уладыка, а базавы рыф для музыкі запрапанаваў бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч.

– Гэта такая сумная балада пра тое, як важна часам атрымаць добрую вестку ад каго-небудзь блізкага, як шмат яна можа значыць у канкрэтны перыяд часу, – распамядае вакалист Павел Булатникаў. – Цікава, што першую версію песні мы разабралі як раз у дзень народзінаў Багдановіча. У нас у актыве яшчэ дзве песні на беларускай, але ўжо цалкам нашага аўтарства і больш вясёлыя. Іх мы плануем запісаць у лютым.

У межах імправізаванага акустычнага выступа таксама прагучаў вядомы хіт "Ляпісаў" "Рамонкі" і перакладзеная на беларускую адным са слухачоў курсаў песня "Рядом" (у новай версіі "Разам"). Акрамя выканання песень музыкі адказалі на рознага кшталту пытанні, у тым ліку пра беларускую мову.

– Для мяне ніколі не стаяла пытанне пра тое, ці павінен я валодаць беларускай. Мы жывем у Беларусі і ведаць беларускую – гэта норма. Гэта мая радная мова, – сказаў Павел Булатнікаў.

У лютым гурт Trubetskoy распачынае тур па Беларусі. Пачнецца ён 13 лютага ў Мінску з 40-хвіліннага выступа ў межах музычнай прэміі "Даем рады" у клубе Re:Public. Пасля будуць сольныя канцэрты ў Гомелі (14 лютага), Віцебску (21 лютага), Магілёве (14 сакавіка). Акрамя таго маюць адбыцца выступы гурта ў Стакгольме, Маскве, Разані, Іванава і Ніжнім Ноўгарадзе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)