«Трое ў чоўне, і пёс з імі». Беларуская версія
На краўдфандынгавай пляцоўцы «Улей» выдавецтва «Логвінаў» збірае сродкі на выданне беларускага перакладу, можа быць, самага вядомага гумарыстычнага раману ангельскай літаратуры «Трое ў чоўне, і пёс з імі», аўтарства Джэрома К. Джэрома.
Кніга аздобленая ілюстрацыямі і эксклюзіўнымі зацемкамі – недыдактычнымі апісаннямі рачных маршрутаў па беларускіх рэчках.
Пераклад з ангельскае і зацемкі – Паўла Касцюкевіча. Ілюстрацыі і афармленне – Кацярыны Пікірэні. Рэдактар – Андрэй Хадановіч.
«Трое ў чоўне, і пёс з імі» (анг. Three Men in a Boat, To Say Nothing of the Dog, рас. «Трое в лодке, не считая собаки») – гэта суцэльны гімн ляноце, закону бутэрброда і чорным сілам дамасядства. Джэром Клапка Джэром атрымаў заказ напісаць турыстычны гід па Тэмзе, але ў яго атрымалася Вялікая Брытанская энцыклапедыя апраўданняў, адмазак і адчэпак.
Даведацца падрабязнасці і папярэдне замовіць кнігу можна тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное