Коктейль

«Трое ў чоўне, і пёс з імі». Беларуская версія

На краўдфандынгавай пляцоўцы «Улей» выдавецтва «Логвінаў» збірае сродкі на выданне беларускага перакладу, можа быць, самага вядомага гумарыстычнага раману ангельскай літаратуры «Трое ў чоўне, і пёс з імі», аўтарства Джэрома К. Джэрома.

Кніга аздобленая ілюстрацыямі і эксклюзіўнымі зацемкамі  – недыдактычнымі апісаннямі рачных маршрутаў па беларускіх рэчках. 

Пераклад з ангельскае і зацемкі – Паўла Касцюкевіча.  Ілюстрацыі і афармленне – Кацярыны Пікірэні. Рэдактар – Андрэй Хадановіч.

«Трое ў чоўне, і пёс з імі» (анг. Three Men in a Boat, To Say Nothing of the Dog, рас. «Трое в лодке, не считая собаки») – гэта суцэльны гімн ляноце, закону бутэрброда і чорным сілам дамасядства. Джэром Клапка Джэром атрымаў заказ напісаць турыстычны гід па Тэмзе, але ў яго атрымалася Вялікая Брытанская энцыклапедыя апраўданняў, адмазак і адчэпак. 

Даведацца падрабязнасці і папярэдне замовіць кнігу можна тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(5)