Коктейль
Кірыл Стаселька, Новы час

Топ пекных месцаў, куды варта выправіцца ў цёплае надвор`е

Перыяд адпачынкаў ды вакацый набліжаецца. З гэтай нагоды мы падрыхтавалі спіс пекных і цікавых месцаў беларускай прыроды, куды можна выправіцца ўжо цяпер ды папесціць сябе неверагоднымі краявідамі і гармоніяй з навакольным асяроддзем.

Фота trofei.by

1.Ельня

Ельня — азёрна-багнавы комплекс, самы вялікі ў Беларусі і адзін з самых вялікіх у Еўропе. Налічвае каля 118 азёраў. Узрост комплексу — 9 тысяч гадоў, ды тут захаваліся ўнікальныя для Беларусі расліны (напрыклад, 23 віды птушак Чырвонай кнігі) і жывёлы (11 уключаны ў Чырвоную кнігу). Комплекс здзіўляе сваёй прыгажосццю, дрэвы і расліны суіснуюць з багнай і вадой. Для турыстаў і даследчыкаў у комплексе была пабудавана экатрапа працягласцю ў 1,5 км — самая доўгая і шырокая ў Еўропе!

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)