Топ-5 няўдалых разьмеркаваньняў

Пасьля навучаньня нечакана для сябе можна апынуцца ў зусім непрыемных месцах і сытуацыях: на працы за 40 долараў у месяц, СІЗА альбо ў залі суду ці, крый Божа, у труне. Мы прыгадалі некалькі найбольш скандальных гісторый разьмеркаваньняў беларускіх выпускнікоў.

5. Вэнэсуэла: «ўсё ўключана»

Гэта гісторыя разьмеркаваньня яшчэ толькі пачынаецца. Для кагосьці прапанова, якая звалілася на сёлетніх выпускнікоў Брэсцкага тэхнічнага ўнівэрсытэту, выглядае як пуцёўка ў вырай, але для былых студэнтаў яна можа стацца суцэльным трэшам.

У 2011 годзе Брэсцкі ўнівэрсытэт атрымаў прапанову забесьпячэньня працоўнымі месцамі студэнтаў ад амбасады брацкай Вэнэсуэлы. Папрацаваць прапанавалі з «найноўшымі тэхналёгіямі ў будаўніцтве» у, магчыма, расейскамоўных групах будаўнікоў.

Працяг тэмы тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)