Лица

ТОП-5 гучных выказваньняў Міхалка

Сяргей Міхалок ужо даўна трапіў пад асаблівую ўвагу беларускіх мэдыяў, кожная яго новая песьня і выказваньне пра актуальнае робяцца падзеяй, пра якую пішуць усе. Цяпер ён трапіў і пад асаблівую ўвагу пракуратуры, куды яго клічуць на допыт.

Цяпер, калі ўся краіна праз позву, падпісаную лейтэнантам Заводзкага РУУС, даведалася, дзе Міхалок жыве (ці, прынамсі, прапісаны) і хто чакае яго ў пракуратуры ў 10.00 (хаця музыка, вядома, на гастролях), у пустую графу позвы, дзе мусіла быць інфармацыя аб справе, у сувязі зь якой выклікаюць, усе на адным подыху дадалі радок «арт. 368 крымінальнага кодэксу РБ» — абраза таго, чыё імя нельга называць.

Мы прааналізавалі апошнія выказваньні галоўнага рок-рэвалюцыянэра гэтых краёў Сяргея Міхалка, каб адказаць на банальнае «За што?»: што такога нагаварыў Міхалок, што цяпер ён можа на тры гады трапіць за краты. (Менавіта такі тэрмін, праўда, умоўны, пасьля некалькіх тыдняў турмы атрымаў беларускі карэспандэнт польскага выданьня Анджэй Пачобут па тым жа артыкуле).

28 сакавіка 2011. «Ідзе культурны генацыд»

Бадай, з гэтага артыкулу Міхалка ў стылі «атрымай, [м-м — дадаць па смаку], гранату!» усе і пачалося. Хаця не, пачалося ўсё зь песьні «Грай» пра шалёных быкоў, за якімі многія пабачылі людзей у чорным, што «працавалі» на плошчы 19 сьнежня ў ноч пасьля выбараў. Рэліз кампазыцыі адбыўся амаль адразу пасьля той ночы. Прайшло два месяцы, Ляпісы прэзэнтавалі новы дыск і заплянавалі вялізны тур па гарадах Беларусі.

Пряцяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)