Тихановская: «Работа журналиста важна во всем мире»

Cобрали реакцию на решение Нобелевского комитета.

Норвежский нобелевский комитет присудил премию мира 2021 года главному редактору «Новой газеты» Дмитрию Муратову и филиппинской журналистке Марии Рессе.

Напомним, что в числе фаворитов в этом году называли лидера белорусских демократических сил Светлану Тихановскую, российского оппозиционера Дмитрия Навального, экоактивистку Грету Тунберг, а также Всемирную организацию здравоохранения и «Репортеров без границ».

Предлагаем краткий обзор мнений известных белорусов о решении нобелевского комитета.

— Шмат хто ў сьвеце, асабліва прадстаўнікі недэмакратычных дзяржаваў, здаўна абвінавачвае Нобэлеўскі камітэт, які абвяшчае ляўрэатаў прэміі міру, у палітызаванасьці, палітычнай ангажаванасьці, — пишет на Радыё Свабода политолог Валерий Карбалевич. — Той увесь час адбіваецца ад гэтых абвінавачаньняў. Таму перад Нобэлеўскім камітэтам увесь час паўстае дылема: як падтрымаць мір, правы чалавека, гуманітарныя каштоўнасьці — і пры гэтым не ўцягнуцца ў чыста палітычныя канфлікты.

Сёлетняе рашэньне Нобэлеўскага камітэту нясе на сабе выразны адбітак гэтай дылемы. Быў варыянт падтрымаць нейкія мэдычныя арганізацыі, якія змагаюцца з COVID-19. Але, па-першае, вялікіх посьпехаў у гэтай сфэры пакуль няма. Па-другое, гэта выглядала б зусім дэпалітызаваным рашэньнем, што таксама ня вельмі добра.

Другі варыянт, наадварот, нёс на сабе выразны адбітак умяшаньня ва ўнутрыпалітычны канфлікт. Маю на ўвазе магчымасьць прысуджэньня прэміі Сьвятлане Ціханоўскай ці Аляксею Навальнаму. Абое ня столькі дысыдэнты, колькі апазыцыйныя палітыкі.

Уганараваньне аднаго зь іх (ці абодвух) было б успрынята ў Расеі, Беларусі і шэрагу іншых краін як спроба Захаду ўмяшацца ва ўнутраныя справы гэтых дзяржаў, увогуле ў геапалітычны канфлікт паміж РФ і афіцыйным Менскам, з аднаго боку, і ЗША і ЭЗ — з другога.

Нобэлеўскі камітэт знайшоў іншае, больш тонкае рашэньне. Ён падтрымаў дэмакратычныя памкненьні значнай часткі расейскага грамадзтва, уганараваўшы адкрыта апазыцыйную «Новую газету» і яе рэдактара Дзьмітрыя Муратава. А таксама філіпіна-амэрыканскую журналістку Марыю Рэса, якая зазнала крымінальны перасьлед за журналісцкую працу. Каб не падумалі, што гэта ўкол Пуціну. Свабода СМІ — гэта неад’емная частка правоў чалавека.

Светлана Тихановская поздравила лауреатов премии, отметив, что «работа журналиста важна во всем мире»:

— Муратаў — чалавек дастойны, і за яго безумоўна можна парадавацца. Як і за расійскую супольнасць дэмакратычных поглядаў, — пишет историк Алескандр Пашкевич. — Я іх шчыра віншую, і хай гэта ім паспрыяе.

Беларускія ж нобелеўскія перспектывы на гэтым рассыпаюцца не толькі на гэты год, але і на наступныя. Мы не адны ў свеце, і наш рэгіён цяпер адкідаецца ў канец чаргі. Так што не суджана быць Ціханоўскай (а ў яе асобе беларускай дэмакратычнай супольнасці) нобелеўскай лаўрэаткай. Але нічога, не ў гэтым шчасце.

И немного сурового юмора:

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.5 (оценок:23)