TikTok БАЖа, «ЧестнОК-Live» і іншыя: зноў папаўненне ў «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі ўключыла ў свой спіс яшчэ некалькі інтэрнэт-рэсурсаў,  прызнаных судамі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй у перыяд з 9 па 11 красавіка.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны акаўнт у TikТок з назвай «Беларусь» з ідэнтыфікатарам nexta_live. Адпаведнае рашэнне 9 красавіка  прыняў суд Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Суд Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці 10 красавіка прызнаў «экстрэмісцкай» групу  NEXTA з ідэнтыфікатарам vk.com/1tv_news_russian у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

9 красавіка суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкім» кантэнт акаўнта ў TikTok пад назвай baj.media з ідэнтыфікатарам tiktok.com/@baj.media.

У той самы дзень суд Ленінскага раёна Магілёва пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» і змест акаўнта ў TikTok пад назвай «Prasviet ПраСвет» з ідэнтыфікатарам tiktok.com/@prasviet.

10 красавіка суд Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці вырашыў прызнаць экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй матэрыялы відэаканала журналіста і блогера Аляксандра Івуліна пад назвай «ЧестнОК-Live» (ідэнтыфікатар youtube.com/@chestnok_live) на YouTube.

Гэтаксама 10 красавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкім відэаролік, размешчаны на відэахостынгу YouTube, пад назвай «Обращение работников отрасли связи» (ідэнтыфікатар youtube.com/watch?v=H8KvFY5-Zlo).

11 красавіка той самы суд асобна прызнаў «экстрэмісцкім» гэты відэаролік, згадаўшы шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, дзе ён быў размешчаны: на сайце «Автопортал Беларуси — ADT.BY» (adt.by); на старонцы «Авторулевой» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» (vk.com/adtby ); на старонцы «Авторулевой» (Autoportal Adt) у Facebook (facebook.com/groups/204659132927635).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Новый вид мошенничества: учителей шантажируют «финансированием терроризма»

Конвейер репрессий. Новая «уголовка» против Эдуарда Бабарико. Вышел на свободу политзаключенный Артур Смоляков. «Дети на прицеле» — на БТ рассказали о подростках, обвиняемых в терроризме и госизмене

Конвейер репрессий. Из-за чьего доноса оказалась за решеткой пенсионерка из Бобруйска. Задержали студентов БНТУ — якобы они были «завербованы СБУ». Хапун в Барановичах

Конвейер репрессий. По доносу провокатора из чат-рулетки задержали очередного беларуса. В Москве арестовали журналиста, который сотрудничал с БЕЛСАТом

Конвейер репрессий. Умерла активистка Ольга Журавлева, покинувшая Беларусь из-за преследования. Созданное спецслужбами браузерное расширение «Стоп экстремизм» оказалось трояном

Конвейер репрессий. Нину Багинскую снова оштрафовали. Журналистке Оксане Ючкович вынесли приговор. Двухтомник Дунина-Марцинкевича исключили из списка «экстремистских» материалов