Тэрэза Дэ Клерк

Нягледзячы на аднолькавыя прозвішчы, паўднёваафрыканская мадэль Тэрэза Дэ Клерк ніякага дачынення да былога прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі Фрэдэрыка Віллема Дэ Клерка не мае — прынамсі, так сцвярджае сама прыгажуня. Што ж тычыцца папулярнасці, то у сваёй краіне Тэрэза ўжо мала ў чым саступае свайму знакамітаму цёзку.

Зараз прыгажуня выходзіць на сусветную арэну. Стаўшы першай паўднёваафрыканскай мадэллю Wonderbra, яна цвёрда прапісалася на старонках вядучых амерыканскіх выданняў. Часопіс FHM ужо які год ставіць Тэрэзу ў сотню самых сексуальных жанчын свету.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)