Общество
Ігар Іваноў, Новы час

Таямніцы братоў Бельскіх

Адной з самых цёмных плямаў у гісторыі атрада Бельскіх з'яўляецца масавы расстрэл мірных жыхароў у вёсцы Налібакі 8 мая 1943 года.

Але, калі меркаваць па архіўных матэрыялах і ўспамінах людзей, якія знаходзіліся ў яўрэйскім лагеры, атрад не мог удзельнічаць у расстрэле...

Партызаны ў Налібоцкай пушчы

Тэма яўрэйскага партызанскага атраду братоў Бельскіх стала вельмі папулярнай пасля выхаду галівудскай стужкі «Выклік», дзе ролю галоўнага героя — Тувіі Бельскага — выканаў Дэніэл Крэйг. Аднак гісторыя партызанскага атраду братоў Бельскіх і па сёння мае мноства «падводных камянёў» і цёмных плямаў, якія ўсё часцей прыцягваюць увагу.

Праблема ўзаемаадносін яўрэйскіх партызанаў з мясцовым насельніцтвам — прыдатная тэма для спекуляцый, улічваючы колькасць супрацьпастаўленых адзін аднаму полюсаў, якія перапляталі заходнебеларускі край у гады вайны.

Трэба адзначыць, што, за выключэннем успамінаў, звестак па гэтай тэме няшмат. Вельмі няпроста даць ацэнку дзейнасці яўрэйскага партызанскага атрада на ўсім адрэзку яго існавання. У сучасных польскіх СМІ дамінуе негатыўная ацэнка Бельскіх і іх ваяроў: апошніх вінавацяць у гвалце і жорсткім стаўленні да мясцовага польскага насельніцтва. У сваю чаргу, у кнігах Нехамы Тэк «Выклік. Партызаны Бельскія» і Пітэра Дафі, які сабраў архіўныя матэрыялы і дакументальныя звесткі ў ЗША, Ізраілі і Беларусі, апісана шмат негатыву ў стаўленні насельніцтва да яўрэяў-партызанаў.

Да вайны і ў пачатку

Карані непрыязнасці да яўрэяў трэба шукаць, напэўна, яшчэ да стварэння партызанскага атраду, і ўвогуле — да вайны.

У насельніцтва Заходняй Беларусі адносіны да яўрэяў вельмі часта былі адмоўнымі. Кіруючыя колы Польскай дзяржавы і каталіцкі касцёл правакавалі польска-яўрэйскія супярэчнасці з-за шырокага ўдзелу яўрэяў у рэвалюцыйнай дзейнасці партый і сіл левага кірунку, у прыватнасці КПП, КПЗБ і іншых. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у верасні 1939 года эканамічныя цяжкасці выклікалі незадаволенасць сялянства, якое вінаваціла ва ўсіх бедах, зразумела, яўрэяў.

Працяг гiсторыi тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)