Общество
Марына Коктыш, «Народная воля»

«Тампаксы» зніклі з продажу не без дапамогі Лукашэнкі

Ужо некалькі месяцаў у сталічных крамах і на рынках немагчыма знайсці гігіенічныя тампоны «Тампакс», якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў жанчын самага рознага ўзросту.

Тампоны без аплікатараў “Котэкс” і “O.B.” ляжаць у асартыменце, а вось больш зручны і бюджэтны варыянт з продажу знік. Спачатку прадаўцы тлумачылі адсутнасць “тампаксаў” праблемай з валютай, а цяпер кажуць, што іх проста перасталі прывозіць у Беларусь... Варта заўважыць, што “тампаксы” зніклі з продажу не без дапамогі Лукашэнкі. Некалькі месяцаў таму на адной з нарад з ягоных вуснаў сарвалася: маўляў, няма чаго мантачыць каштоўную валюту на ўсякія там “тампаксы” і іншыя дробязі, няўжо мы самі не можам усё гэта вырабляць?

Падобна на тое, што нехта з чыноўнікаў зразумеў Аляксандра Рыгоравіча літаральна, і... “тампаксы” зніклі. Пры гэтым беларускія аналагі папулярных тампонаў з аплікатарамі, якія каціруюцца, так і не з’явіліся.

Нехта, вядома, можа запярэчыць, што “тампаксы” — прадмет далёка не першай неабходнасці, ад яго можна адмовіцца і карыстацца іншымі тампонамі без аплікатараў альбо айчыннымі пракладкамі. Толькі эканоміць на жанчынах — гэта, мякка кажучы, неразумна. І потым, у кожнай жанчыны павінна быць права выбару, у тым ліку тампонаў.

Чыноўнікі мусяць разумець, што напярэдадні маючай адбыцца парламенцкай кампаніі ім перш за ўсё трэба задобрыць жанчын і старацца працаваць на іх інтарэсы і патрэбы, паколькі жанчын-выбаршчыц у нас больш, чым мужчын. А ў апошні час у большасці жанчын палітыка цяперашняй улады, акрамя раздражнення, нічога не выклікае — то “тампаксы” зніклі, то мяса ў дэфіцыце, то абястлушчанага кефіру не купіць... Пра кошты ўжо нават і гаварыць не хочацца...

Апошнім часам, калі вяртаешся з Вільнюса ў Мінск на цягніку, то ў вагоне можна назіраць такую сітуацыю: абмяркоўваючы літоўскія пакупкі, амаль кожная другая дама адзначае, што купіла некалькі ўпаковак “тампаксаў”. Прычым не толькі для сябе, але і для сястры, сяброўкі... Тым, у каго ёсць шэнгенская віза, можна бізнес адкрываць!..

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)