Политика

Сяргей Кайко, Новы час

Таксічны Баскаў. Чаму пазбаўленне Беларусі хакейнага чэмпіянату свету амаль непазбежна

Адпаведнага рашэння пакуль няма, але ў міжнароднай супольнасці рашучы настрой. Здаецца, апошняй кропляй стала бойка на Плошчы перамен, пасля якой памёр Раман Бандарэнка.

Вясной 2017 года стала вядома, что хакейны чэмпіянат свету-2021 прымуць дзве краіны — Беларусь і Латвія. У студзені 2019-га была створана Дырэкцыя па правядзенні ЧС, якую ўзначаліў тагачасны кіраўнік федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў.

Сёлета ў лютым бакі ўрачыста абвясцілі, што афіцыйным маскотам форума стане вожык Спайкі. Але прыйшла восень — і прынесла вялікую верагоднасць, что ніякага чэмпіянату ў беларускай сталіцы не будзе.

Гэта стала зразумела па выніках нядаўняга паседжання Рады Міжнароднай федэрацыі (ІІХФ), дзе сярод іншых пытанняў разглядалі справаздачу адмысловай камісіі на конт месца правядзення ЧС-2021.

Камісію гэтую ўзялі не са столі — заснавалі спецыяльным рашэннем яшчэ ў верасні, калі страшная інфармацыя пра адваротны бок хвалёнай беларускай стабільнасці дакацілася да Захаду. Ужо наставіў хіб урад Латвіі, прынцыпова адмовіўшыся ладзіць хакейнае свята ў адной суполцы з Беларуссю.

Ужо не паехаў у госці да мінскага «Дынама» фінскій «Ёкерыт» — па патрабаванні сваіх заўзятараў. Ужо сведчанні пра паслявыбарныя катаванні, здзекі і зверствы патрапілі з беларускіх вуліц і ізалятараў акурат на старонкі замежных медыя.

ІІХФ на той момант яшчэ старанна рабіла покер-фэйс і ўвогуле выгляд, што на Дзерыбасаўскай добрае надвор’е. Што падрыхтоўка ідзе звыклам шляхам, нагоды для надзвычайных рашэнныў няма, а Беларусь застаецца надзейным партнёрам і светлым аазісам сусветнай хакейнай карце.

Такое стаўленне не здзіўляла: калі на Захадзе і ёсць канцэнтраваныя прыклады той самай еўрапейскай бюракратыі і самым горшым сыэнсе — то іх трэба шукаць менавіта ў міжнародных спартыўных федэрацыях. 70-гадовы бос ІІХФ швейцарац Рэнэ Фазел — вядомы кансерватар і вельмі не любіць адхіляцца ад аднойчы ўзятага курсу.

У дадатак яго звязваюць з Аляксандрам Лукашэнкам добрыя стасункі, а старое сяброўства, як вядома, не іржавее.

Цалкам артыкул чытйце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(24)