Общество

«Тады АМАПаўцы нас разагналі, але гэта ўсё таму, што іх было шмат»

У панядзелак мы рызыкнулі сіметрыяй твару і пайшлі тусіць з ВДВшнікамі, каб даведацца, што яны за людзі, і якімі татухамі забіты іх плечы.

Хітрыя беларусы не выходзяць на вуліцу 2 жніўня: дзень ВДВ – самае страшнае народнае свята ўсіх часоў і народаў. І самае прыгожае – ніколі каля фантанаў не тусіць столькі людзей з прыгожымі татуіроўкамі, якія, да таго ж, маюць пэўны сэнс. Сёння мы разбіраліся, што значаць вдв-шныя татухі і ад якой жывёлы на плячах трэба бегчы з усіх ног.

Іван: Гэту татуху я біў падчас службы, і гэта быў свядомы крок. Мне не трэба ніякіх татух для прыгажосці, таму што мая – яна нешта значыць, я і праз 40 год не пашкадую, што яна ёсць. І кожны год адзначаю Дзень ВДВ. Нават “За ВДВ!” аднойчы ў 2008 годзе ў бойку ўлез з АМАПам – яны нас тады на Востраў Слёз не пускалі і першыя распачалі ўсё гэта. Давялося бараніцца. Тады яны нас разагналі, але гэта ўсё таму, што іх было шмат. Каб адзін на адзін ці нават трыццаць на трыццаць, я б яшчэ паглядзеў, хто каго.

Амаль на ўсіх наколках вдв вы знойдзеце купал парашута і крылы. Ці, як тут, не проста крылы, а арол і крылы. Гэта сімвалы таго, што, па-першае, дэсантнік на зямлю з неба прызямляецца, нібы той каршун, а, па-другое, што ён такі ж небяспечны. А 103 – гэта зусім не нумар, на які трэба тэлефанаваць, калі знойдзеш п’янага дэсантніка. Гэта нумар брыгады, якая знаходзіцца ў Віцебску.

Працяг фотарэпартажу глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)