Таццяна Наўка

Таццяну Наўку называюць самай прыгожай і эфектнай фігурысткай планеты. А пасля яе правакацыйных здымкаў для часопіса GQ да гэтай характарысткі пачалі дадаваць яшчэ і “секс-сімвал сучаснага фігурнага катання”. Менавіта дзеля гэтай даўганогай прыгажуні, якая родам з Днепрапятроўска (а гадоў дзесяць таму каталася пад сцягам Беларусі), алімпійскі чэмпіён Аляксандр Жулін кінуў сваю жонку і партнёршу Маю Усаву. Гэта ў выніку прынесла Наўцы алімпійскі медаль і дачку Аляксандру — Жулін стаў адразу і мужам, і трэнерам Таццяны. А вось партнёрам фігурысткі з’яўляецца Раман Кастамараў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)