Таццяна Грыневіч-Матафонава: «Пяцьдзясят гадоў таму яны пачыналі з мізэра, нашага нічога не было. А цяпер маем сваю краіну, просто трэба не згубіць»
Наколькі беларусам трэба тое, што робіцца ў эміграцыі? Спявачка — пра існаванне беларусаў як нацыі і культуру.
Таццяна Грыневіч-Матафонава расказала, чаму недарэмна тое, што робіцца ў эміграцыі ў сферы культуры.
— Калі я размаўляла з Алай Орсай (грамадскі і культурны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША. — С.) ў Нью-Ёрку, яна сказала, што цяпершаняя сітуацыя нашмат лепей. Таму што мы ўжо заявілі, што існуем, — кажа спявачка ў эфiры Еўрарадыё. — Ранейшым беларускім эмігрантам прапаноўвалі запісвацца альбо ўкраінцамі, альбо расейцамі. Бо такой нацыі як беларусы не было. І гэта была праблема.
Калі прыехаў Хрушчоў у ЗША, выйшаў Антось Шукелойць (грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША. — С.) з плакатам супраць Расеі, «New York Times» напісала, што дзіва — расейцы супраць Расеі. Яны нас не лічылі за беларусаў.
Пяцьдзясят гадоў таму яны пачыналі з мізэра, нашага нічога не было. А цяпер маем сваю краіну, проста трэба не згубіць. Калі вернемся дадому, гэта культура будзе падмуркам. Вельмі каштоўна і неабходна зараз усё, што робім тут. Ёсць людзі ў Беларусі, якія шукають беларускае, а хто шукае, той знойдзе тое, што мы робім тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное